эге́² і эге-ге́, выкл.
Ужыв. пры выяўленні чаго-н. важнага ці нечаканага ў знач. «вось яно што», «вось яно як»; для выказвання здзіўлення, недаверу.
Эге!
Аказваецца вось у чым справа!
Эге!
Куды хапілі!
эгі́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шчыт Зеўса як сімвал заступніцтва і гневу багоў.
◊
Пад эгідай чыёй (высок.) — пад чыім-н. кіраўніцтвам, заступніцтвам.
эдэльве́йс, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Горная травяністая расліна, суквецце якой падобна на белую зорку.
2. -а. Кветка гэтай расліны.
эзо́павы, -а і эзо́паўскі, -ая, -ае.
Мова, стыль і пад., багатыя алегорыямі, намёкамі і іншымі прыёмамі з мэтай скрыць прамы (асноўны) сэнс выказвання.
Эзопава мова.
Эзопаўскі стыль.
эка...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. экалагічны, напр.: экафонд, экацэнтр.
экало́гія, -і, ж.
1. Навука аб узаемадзеянні раслінных і жывёльных арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем, а таксама іх стане.
Э. раслін.
Э. глебы.
Э. лесу.
2. перан. Чысціня, правільнасць, абумоўленыя гарманічнымі суадносінамі элементаў; клопат аб такой чысціні.
Э. культуры.
Э. мовы.
Сацыяльная э. (узаемадзеянне чалавека, грамадства і навакольнага асяроддзя).
|| прым. экалагі́чны, -ая, -ае.
Э. стан вадаёма.
Экалагічныя росшукі.
Экалагічная этыка.
Экалагічна (прысл.) чыстае асяроддзе.
Экалагічна (прысл.) чыстыя прадукты.
эканамі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст у галіне эканомікі; эканамічных навук.
|| ж. эканамі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. эканамі́сцкі, -ая, -ае.
эканамі́чны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да эканомікі; гаспадарчы.
Эканамічная палітыка.
Эканамічныя законы.
Э. эфект.
Эканамічная выгада.
2. Які дае эканомію, выгадны ў гаспадарчых адносінах.
Э. рухавік.
|| наз. эканамі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
экано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).
1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.
2. Загадчык гаспадаркі.
|| ж. экано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (да 2 знач.).
экано́міка, -і, ДМ -міцы, ж.
1. Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюць дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства; пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве.
Э. пераходнага перыяду.
2. Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-н. гаспадарчай дзейнасці.
Э. прамысловасці.
Э. сельскай гаспадаркі.
3. Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-н. галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці.
Э. працы.
|| прым. эканамі́чны, -ая, -ае.
Э. крызіс.