шэрсць, -і, ж.
1. Валасяное покрыва жывёл.
Гладкая ш.
Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).
2. Пража з такіх валасоў.
Вязаць шкарпэткі з шэрсці.
3. Тканіна з такой пражы.
Сукенка з шэрсці.
|| прым. шарсцяны́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).
шэ́рхлы, -ая, -ае (разм.).
Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.).
Ш. снег.
Ісці па шэрхлым цаліку.
шэ́рхнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; шэрх, -хла; незак.
1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.).
Шэрхне зямля пасля дажджу.
2. Нямець, дзервянець (пра цела і яго часткі).
Шэрхне скура.
|| зак. сшэ́рхнуць, -не; сшэрх, -хла і зашэ́рхнуць, -не; -шэ́рх, -хла (да 1 знач.).
шэ́ршань, -шня, мн. -шні і (з ліч. 2, 3, 4) шаршні́; -шняў, м.
Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам.
|| прым. шэ́ршневы, -ая, -ае.
шэ́ры, -ая, -ае.
1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу.
Ш. матэрыял.
Шэрыя вочы.
Шэрае неба.
Ш. кот.
Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).
2. перан. Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы.
Шэрае існаванне.
Ш. раман.
3. перан. Малакультурны, неадукаваны (разм.).
Ш. чалавек.
4. перан. Пра надвор’е: хмурны.
Шэрае надвор’е.
Шэрая раніца.
|| памянш. шэ́ранькі, -ая, -ае.
|| наз. шэ́расць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
шэры́ф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
У Вялікабрытаніі, Ірландыі і ЗША: службовая асоба, якая мае адміністрацыйныя, паліцэйскія і некаторыя судовыя паўнамоцтвы.
шэры́ф², -а, мн. -ы, -аў, м.
У мусульман: ганаровае званне асобы, якая нібыта вядзе сваё паходжанне ад Магамета.
шэ́сце, -я, н.
Урачыстае праходжанне, працэсія.
Першамайскае ш.
шэсць, шасці́, шасцю́, ліч. кольк.
Лік, лічба і колькасць 6.
|| парадк. шо́сты, -ая, -ае.
Шостае пачуццё (інтуітыўнае адчуванне).
шэсцьдзяся́т, шасцідзесяці́, шасцюдзесяццю́, ліч. кольк.
Лік і колькасць 60.
Пад ш. каму-н. (хутка будзе шэсцьдзясят гадоў). За ш. каму-н. (больш чым шэсцьдзясят гадоў).
|| парадк. шасцідзяся́ты, -ая, -ае.