Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цягаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння сілы цягі ў топках, катлах ці вентыляцыйных канструкцыях.

|| прым. цягаме́рны, -ая, -ае.

цягані́на, -ы, ж. (разм.).

Наўмыснае зацягванне якой-н. справы; маруднае рашэнне якога-н. пытання; валакіта.

Надакучыла гэта ц.

цяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. Валачыся па зямлі.

Ланцуг цягаўся па зямлі.

2. Хадзіць дзе-н., куды-н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы.

Ц. па хатах.

3. Неаднаразова хадзіць, ездзіць куды-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. справе.

Ц. па судах.

4. з кім, за кім. Заляцацца да каго-н.; быць у інтымных адносінах з кім-н. (неадабр.).

5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н. Дзе табе з ім ц.!

Цягацца за чубы (разм.) — біцца.

|| зак. пацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

цяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 4, 6 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

2. каго-што. Красці.

Ліс цягае куранят.

3. што. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; разм.).

Пяты год чаравікі цягае.

4. каго-што. Валачы па зямлі.

Ц. хустку па зямлі.

цяга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Трактар, машына для буксіроўкі прычэпаў.

ця́глі, -яў.

Паджылкі; каленнае сухажылле.

Спаднічка не закрывае цягляў.

цяглі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Тое, што і мышца.

|| прым. цяглі́чны, -ая, -ае.

цягло́, -а́, н.

1. У Рускай дзяржаве 15—18 стст.: дзяржаўная павіннасць сялян і пасадскіх людзей.

2. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18—19 стст.

3. зб. Рабочая жывёла для цягі, для перавозкі чаго-н.

|| прым. цяглавы́, -а́я, -о́е.

ця́глы, -ая, -ае.

1. Абкладзены цяглом (гіст.).

2. Звязаны з адбываннем паншчыны коньмі, жывёлай (гіст.).

3. Стромкі, высокі (пра дрэвы; разм.).

Прыемна стаяць пад цяглай сасной.

цягні́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Састаў счэпленых чыгуначных вагонаў, якія прыводзяцца ў рух лакаматывам.

Ц. прыбывае на першую платформу.

|| прым. цягніко́вы, -ая, -ае.