Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

фармацэ́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.

|| прым. фармацэўты́чны, -ая, -ае.

фармірава́нне, -я, н.

1. гл. фарміравацца, фарміраваць.

2. мн. -і, -яў. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць.

фармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.

1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.

Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).

Фарміруецца група народнага кантролю.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.

Фарміруецца цягнік на Берлін.

|| зак. сфармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

фармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. каго-што. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.

Ф. характар вучняў.

2. што. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).

Ф. атрад.

Ф. урад.

3. што. Састаўляць цягнік, счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.

Ф. таварны састаў.

|| зак. сфармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фарміро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Ф. пункт.

фармо́вачны гл. фармаваць.

фармо́ўка гл. фармаваць.

фармо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па фармоўцы.

|| ж. фармо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

фармулёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

1. гл. фармуляваць.

2. Сфармуляваная думка, формула (у 1 знач.).

Выразная ф.

фармулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Дакладна выражаць думкі, рашэнні і пад.

Ф. вывады камісіі.

|| зак. сфармулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. фармулёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і фармулява́нне, -я, н.

фармуля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: паслужны спіс, куды заносіліся звесткі аб праходжанні службы чыноўнікамі.

2. Ліст, кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі пра стан і эксплуатацыю механізма, збудавання (спец.).

Ф. машыны.

3. Бібліятэчная ўліковая картка.

|| прым. фармуля́рны, -ая, -ае.