улаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).
Дагаджаючы чым-н., задобрыць, супакоіць, суцешыць.
У. дзіця падарункам.
У. калег жартамі.
|| незак. улаго́джваць, -аю, -аеш, -ае; наз. улаго́джванне, -я, н.
|| наз. улаго́джанне, -я, н.
ула́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. адз. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі.
Бацькоўская ў.
Перавысіць уладу.
Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады.
Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль). Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжн.). Пад уладай пачуццяў (перан.).
2. адз. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы.
Вярхоўная ў.
Выканаўчая ў.
Быць ва ўладзе.
Прыйсці да ўлады.
3. мн. -ы, ула́д. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі.
Мясцовыя ўлады.
◊
Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.
улада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто ўладае чым-н.
У. аўтамашыны.
|| ж. улада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. улада́льніцкі, -ая, -ае.
уладалю́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Уладалюбівы чалавек.
уладалюбі́вы, -ая, -ае (кніжн.).
Які любіць уладу, імкнецца ўладарыць.
|| наз. уладалю́бства, -а, н.
улада́нне, -я, н.
1. гл. уладаць.
2. мн. -і, -яў. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі).
Вялізныя ўладанні.
Каланіяльныя ўладанні.
улада́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Той, хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н.
У. маёнтка.
2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсе падначальваюцца.
У. дзяржавы.
У. дум (перан.).
|| ж. улада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
улада́рны, -ая, -ае.
1. Які валодае правам наследавання ўлады.
У. князь.
2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н.
У. характар.
У. голас.
3. перан. Неадольны, усемагутны.
У. наступ вясны.
Уладарная сіла натхнення.
|| наз. улада́рнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
улада́рства, -а, н.
1. Вярхоўная ўлада, панаванне.
2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю; уладанне (у 2 знач.).
Аб’ехаць сваё ў.
улада́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1. Правіць краінай, дзяржавай, быць уладаром, мець уладу на кім-, чым-н.
У. над прыродай.
2. перан. Панаваць, займаць пануючае становішча.
На дварэ ўладарыць восень.
|| наз. улада́ранне, -я, н.