уко́с, -у, м.
1. Касьба, кашэнне.
2. мн. -ы, -аў. Колькасць скошанай травы, сена.
Першы ў.
Вялікі ў.
украі́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.
Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Украіны.
|| ж. украі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. украі́нскі, -ая, -ае.
укра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Пырскаючы, зрабіць крапіны ў чым-н. (спец.).
2. (часцей у форме дзеепрыметніка залежнага стану), перан. Унесці, уключыць у склад чаго-н. як устаўку, дадатак да асноўнага.
У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.
|| незак. укра́пваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. укра́пванне, -я, н.
укра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.
1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.
Абновы і ўкрасы.
2. перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.
Дубовы гай — у. наваколля.
Гэты студэнт — у. курса.
укра́сціся, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак., у што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпадкова з’явіўшыся, застацца незаўважаным.
У тэкст укралася памылка.
2. Непрыкметна з’явіцца дзе-н., пранікнуць куды-н.
У душу ўкраўся страх.
|| незак. укра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
укруту́ю, прысл.
Крута, да цвёрдага стану (пра спосаб варкі яек).
Яйкі варылі ў.