укруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак., у што.
1. Захутацца ў што-н., абматацца чым-н.
У. ў коўдру.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Круцячыся, наматацца на што-н.
Лейцы ўкруціліся ў кола.
|| незак. укру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
укруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.
1. што ў што. Круцячы, уставіць.
У. лямпачку ў патрон.
2. каго-што ў што. Захутаць, завінуць.
У. дзіця ў коўдру.
У. каўбасу ў паперу.
3. што. Убавіць, прыкруціць што-н.
У. кнот у лямпе.
4. што ў што. Уматаць у што-н.
У. канец вяроўкі ў кола.
5. што. Махлюючы, прысвоіць, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага (разм.).
У. дваццаць пяць рублёў.
|| незак. укру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
укрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто займаецца ўкрывальніцтвам.
У. крадзенага.
|| ж. укрыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
укрыва́льніцтва, -а, н. (спец.).
Утойванне злачынца або ўкрадзеных рэчаў, слядоў злачынства.
Судзіць за ў.
укры́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).
Моцна пакрыўдзіць.
Хто ўкрыўдзіў малога?
укры́цце, -я, мн. -і, -яў, н.
Месца, збудаванне, якое ўкрывае, абараняе ад каго-, чаго-н.
Страляць з укрыцця.
У. ад зенітнага агню.
укры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.
1. Закрыць з усіх бакоў.
У. машыну брызентам.
2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.
Цвіль укрыла сцены.
Чырвань укрыла шчокі.
3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.
Ноч укрыла партызан ад ворага.
У. злачынца.
У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан.: утаіць).
|| незак. укрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. укры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. укрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. укрыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).
укрышы́ць, -ышу́, -ы́шыш, -ы́шыць; -ы́шаны; зак., што і чаго ў што.
Накрышыць чаго-н. у што-н.
У. цыбулі ў салату.
уку́с, -у, м.
1. гл. укусіць.
2. мн. -ы, -аў. Укушанае месца.
Памазаць у. ёдам.
укусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., каго-што.
Ухапіўшы, праткнуўшы зубамі (ці праткнуўшы джалам), раніць.
Сабака ўкусіў за руку.
Якая муха яго ўкусіла? (перан.: што з ім, чым ён незадаволены?; разм., жарт.).
|| наз. уку́с, -у, м.