Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэарэ́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца распрацоўкай тэарэтычных пытанняў у якой-н. галіне ведаў.

Фізік-т.

2. Чалавек, які любіць абстрактна разважаць.

тэарэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. тэорыя.

2. Які мае адносіны да тэорыі, заснаваны на тэорыі.

Т. семінар.

|| наз. тэарэты́чнасць, -і, ж.

тэасо́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік, паслядоўнік тэасофіі.

|| ж. тэасо́фка, -і, ДМ -фцы, мн. -і, -фак.

тэасо́фія, -і, ж.

Рэлігійна-містычнае вучэнне аб яднанні чалавечай душы з Богам, пра непасрэдныя зносіны з тым светам.

|| прым. тэасо́фскі, -ая, -ае і тэасафі́чны, -ая, -ае.

тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.

Музычны т.

Захапляцца тэатрам.

2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.

Калектыў тэатра.

Працаваць у тэатры.

3. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.

Т. ваенных дзеянняў.

4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.

Т.

Шэкспіра.

Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

|| прым. тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).

тэатразна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст у галіне тэатразнаўства.

тэатразна́ўства, -а, н.

Галіна мастацтвазнаўства, прысвечаная вывучэнню тэатра, яго тэорыі, гісторыі і ролі ў грамадскім жыцці.

|| прым. тэатразна́ўчы, -ая, -ае.

тэатра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра.

|| ж. тэатра́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

тэатралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры.

Т. раман.

|| наз. тэатраліза́цыя, -і, ж.

тэатра́льны, -ая, -ае.

1. гл. тэатр.

2. перан. Ненатуральны, паказны, разлічаны на знешні эфект.

Т. жэст.

|| наз. тэатра́льнасць, -і, ж.