ту́пат, -у, М -паце, м.
Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго-н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары.
Чуўся конскі т.
тупата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́; незак. (разм.).
Тое, што і тупацець.
|| наз. тупата́нне, -я, н.
тупатня́, -і́, ж. (разм.).
Тое, што і тупаніна.
тупаце́ць, -пачу́, -паці́ш, -паці́ць; -паці́м, -паціце́, -паця́ць; -паці́; незак.
1. Часта і моцна тупаць нагамі пры хадзьбе, бегу і пад.
2. Часта стукаць, тупаць нагамі аб падлогу, зямлю.
|| наз. тупаце́нне, -я, н.
ту́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб зямлю, падлогу і пад.
Т. нагамі.
2. Хадзіць (разм.).
Маці тупала каля печы.
|| аднакр. ту́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).
|| наз. ту́панне, -я, н.
тупе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
Станавіцца тупым (у 1, 3, 5 і 6 знач.).
Нажы тупеюць.
Погляд тупее.
Боль тупее.
тупі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.
Машына заехала ў т.
2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.
Паравоз стаяў у тупіку.
3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.
Вывесці гаспадарку з тупіка.
Перагаворы зайшлі ў т.
|| памянш. тупічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. тупіко́вы, -ая, -ае.
тупі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., ту́піцца; незак.
Станавіцца тупым (у 1 знач.), тупейшым.
Сякера тупіцца.
|| зак. затупі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зату́піцца, вы́тупіцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., вы́тупіцца і ступі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., сту́піцца.
тупі́ць, туплю́, ту́піш, ту́піць; ту́плены; незак., што.
Рабіць тупым (у 1 знач.).
Т. нож.
|| зак. затупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены, вы́тупіць, -плю, -піш, -піць і ступі́ць, ступлю́, сту́піш, сту́піць; сту́плены.
ту́пкі, -ая, -ае (разм.).
Цвёрды, утаптаны (пра зямлю, грунт).
Тупкае дно ракі.