Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таўшчыня́, -і́, ж.

1. гл. тоўсты.

2. Велічыня папярочнага сячэння прадмета.

Т. бервяна.

таўшчэ́зны, -ая, -ае (разм.).

Вельмі тоўсты.

Т. дуб.

таўшчэ́разны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і таўшчэзны.

тафта́, -ы́, ДМ -фце́, ж.

Тонкая глянцавітая шаўковая або баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. тафцяны́, -а́я, -о́е.

тахікарды́я, -і, ж. (спец.).

Паскораны рытм сардэчных скарачэнняў, абумоўлены рознымі фізіялагічнымі і паталагічнымі ўплывамі.

тахта́, -ы́, ДМ -хце́, мн. -ы́, тахт, ж.

Шырокая канапа без спінкі.

Спаць на тахце.

тача́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Рысорная павозка з адкрытым кузавам для запрэжкі пары коней.

та́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Ручная каляска, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабой.

Вазіць цэглу на тачцы.

|| прым. та́чачны, -ая, -ае.

тачы́ла, -а, М -е, мн. -ы, -чы́л і -аў, н.

Тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў.

тачы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Інструмент для вастрэння нажоў, брытваў і пад.

2. Прыстасаванне для завострывання алоўкаў (разм.).