Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

таўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

Ставіць, выпальваць таўро.

Т. жывёлу.

|| зак. затаўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

таўро́, -а́, мн. таўры́, -о́ў, н.

1. Кляймо на скуры сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак.

2. Прылада для клеймавання жывёлы.

|| прым. таўро́вы, -ая, -ае.

таўро́вы¹, -ая, -ае (спец.).

Які мае папярочнае сячэнне ў форме літары «Т».

Т. профіль вырабу.

таўро́вы² гл. таўро.

таўсма́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Трохі тоўсты, таўставаты.

Нос кароткі і т.

2. Поўны, прысадзісты, моцна складзены (пра чалавека).

|| наз. таўсма́тасць, -і, ж.

таўста... (гл. тоўста...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «тоўста...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: таўстагубы, таўстаскуры, таўстаногі.

таўстабру́хі, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстым, вялікім жыватом.

таўстаза́ды, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстым задам (у 2 знач.).

таўстало́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў рэках Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама акліматызавана ў Паўднёвай Еўропе.

таўстамо́рды, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстай мордай.

Т. бульдог.