стра́та, -ы, ДМ стра́це, мн. -ы, страт, ж.
1. Згуба чаго-н., знікненне каго-, чаго-н.
С. здароўя.
С. крыві.
Смерць народнага пісьменніка — вялікая с.
2. Тое, што страчана; прапажа.
Знайсці сваю страту.
3. звычайна мн. Безгаспадарчыя выдаткі.
Сабраць ураджай без страт.
страта...¹ Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да стратасферы, напр.: стратаплавальнік, стратаплаванне.
страта...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да паслядоўнасці фарміравання горных парод, напр.: стратавулкан, стрататып.
стратана́ўт, -а, М -на́ўце, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які ажыццяўляе палёты ў стратасферу.
стратаста́т, -а, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
Аэрастат для палётаў у стратасферу.
|| прым. стратаста́тны, -ая, -ае.
стратасфе́ра, -ы, ж. (спец.).
Верхні слой зямной атмасферы, які знаходзіцца над трапасферай.
|| прым. стратасфе́рны, -ая, -ае.
стра́тны, -ая, -ае.
Які вядзе да страты.
Стратнае гаспадаранне.
|| наз. стра́тнасць, -і, ж.
стратэ́г, -а, мн. -і, м.
Знаўца стратэгіі (у 1 і 2 знач.).
Маёр лічыўся лепшым стратэгам і тактыкам.
стратэгі́чны, -ая, -ае.
1. гл. стратэгія.
2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.
Шахматы — стратэгічная гульня.
3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай мэты на якім-н. этапе.
С. план.
стратэ́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.
1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны і кіравання барацьбой.
Тэорыя ваеннай стратэгіі.
Лекцыі па стратэгіі.
2. перан. Майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.
С. развіцця прадпрыемства.
С. навуковага пошуку.
|| прым. стратэгі́чны, -ая, -ае.
Стратэгічныя рэзервы.
Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.
Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).