Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

с... (а таксама са..., су...), прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і надае ім знач.:

1. Убіранне чаго-н. з паверхні або наогул адкуль-н., напр.: ссыпаць, спілаваць.

2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напр.: сцячы, скінуць, скаціцца, схадзіць (у краму).

3. Злучэнне:

а) змацаванне, напр.: скруціць (дрот), склеіць;

б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напр.: ссунуць (сталы), ссяліць;

в) (звычайна з часціцай -ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напр., сцячыся.

4. (з часціцай -цца). Узаемнае дзеянне, напр.: спісацца, спрацавацца.

5. Выніковасць:

а) паўната, інтэнсіўнасць, наступленне якога-н. стану, напр.: ступіцца, спісацца (пра чарніла);

б) зрасходаванне ў выніку якога-н. дзеяння, напр.: скурыць (тытунь), скарміць;

в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напр.: скруціць (вяроўку), спячы (торт).

II. Утварае форму закончанага трывання некаторых дзеясловаў, напр.: скласці, станцаваць.

III. Ужыв. пры ўтварэнні прыслоўяў са знач. месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўнікаў, напр.: справа, спачатку.

са (гл. з), прыназ. з Р, В і Т.

Ужыв. замест «з» перад словамі, якія пачынаюцца са збегу зычных, дзе першымі з’яўляюцца «с», «з», «ж», «ш», «м», напр.: са стала, са зруба, са жменьку, са шчыта, са мной.

са..., прыстаўка (гл. с...).

I. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»:

1) перад дзвюма і больш зычнымі, напр.: саткаць, сагрэць, саслаць, саставіць;

2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напр.: салью, саб’ю.

II. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напр., саўдзельнік.

саа́мы, -аў, адз. саа́м, -а, м.

Народ, які насяляе Кольскі паўвостраў, а таксама поўнач Фінляндыі, Нарвегіі і Швецыі.

|| ж. саа́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. саа́мскі, -ая, -ае.

саба́ка, -і, мн. -і, -ба́к, м.

1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства сабачых.

Пародзісты с.

Паляўнічы с.

2. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм., асудж.) — згубіць сумленне.

|| памянш. саба́чка, -і, мн. -і, -чак, м. (да 1 знач.).

|| прым. саба́чы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

сабакаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па сабакаводстве.

сабакаво́дства, -а, н.

Развядзенне сабак і паляпшэнне іх пароды.

Службовае с.

|| прым. сабакаво́дчы, -ая, -ае.

сабакагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Тое, што і сабакавод.

сабакагадо́ўля, -і, ж.

Тое, што і сабакаводства.

|| прым. сабакагадо́ўчы, -ая, -ае.

сабака́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).

2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).

|| прым. сабака́рскі, -ая, -ае.