рэ́ха, -а, н.
1. Адбіццё гуку ад прадметаў; водгук.
Лясное р.
Р. мінулых падзей (перан.: водгалас).
2. Электрамагнітная хваля, адбітая ад якой-н. перашкоды і прынятая спецыяльным прыборам (спец.).
рэха...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рэха (у 2 знач.), напр.: рэхадальнамер, рэхазапіс, рэхакардыяграма, рэхалакатар, рэхалакацыйны, рэхалот, рэхапеленг, рэхарэзанатар, рэхасігнал, рэхахваля.
рэхало́т, -а, М -ло́це, мн. -ы, -аў, м.
Прыбор для вымярэння глыбіні вады электраакустычным метадам.
|| прым. рэхало́тны, -ая, -ае.
Р. прамер марскога дна.
рэ́хва, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (абл.).
Жалезны абруч, што наганяецца на драўляную калодку кола, у якой знаходзяцца спіцы.
|| прым. рэ́хвенны, -ая, -ае.
рэцірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. і незак. (уст. і іран.).
Адысці (адыходзіць), пайсці (ісці) незаўважна або скрытна.
Своечасова р.
рэцыдыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Злачынец, які адбыў пакаранне і зноў зрабіў злачынства (злачынствы).
Злодзей-р.
|| ж. рэцыдыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. рэцыдыві́сцкі, -ая, -ае.
рэцыды́ў, -ды́ву, мн. -ды́вы, -ды́ваў, м. (кніжн.).
1. Зварот хваробы пасля таго, калі здавалася б, што яна ўжо прайшла.
Р. рэўматызму.
2. Паўторнае праяўленне чаго-н. (адмоўнага).
Р. страху.
Р. крадзяжу.
|| прым. рэцыды́ўны, -ая, -ае.
рэцэнзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; незак., што.
Пісаць рэцэнзію на што-н.
Р. манаграфію.
|| зак. прарэцэнзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны і адрэцэнзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны (разм.).
рэцэнзе́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Аўтар рэцэнзіі.
|| ж. рэцэнзе́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).
|| прым. рэцэнзе́нцкі, -ая, -ае.
рэцэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж.
Крытычны водзыў пра што-н. напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад.
Р. на паэтычны зборнік.
Аддаць манаграфію на рэцэнзію.
Станоўчая р.
|| прым. рэцэнзі́йны, -ая, -ае.