Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ратыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) ратыфікацыі.

ратыфіка́цыя, -і, ж.

Зацвярджэнне вярхоўнай уладай міжнароднага дагавора, заключанага яе ўпаўнаважанымі.

Р. мірнага дагавора.

|| прым. ратыфікацы́йны, -ая, -ае.

Ратыфікацыйная грамата.

ра́унд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У боксе: прамежак часу, на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

Закончыўся першы р. перагавораў.

раўна... (гл. роўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «роўна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: раўнабокі, раўнаважны, раўнадзейны, раўназначны, раўнапраўны, раўнасільны.

раўнабе́драны, -ая, -ае.

Які мае дзве роўныя стараны.

Р. трохвугольнік.

|| наз. раўнабе́дранасць, -і, ж.

раўнава́га, -і, ДМа́зе, ж.

1. Стан спакою, у якім знаходзіцца цела пад уздзеяннем роўных, процілегла накіраваных сіл.

Устойлівая р.

2. Устойлівае становішча, устойлівасць.

Страціць раўнавагу.

3. перан. Устойлівыя суадносіны паміж чым-н.

Экалагічная р.

4. перан. Стан спакою, ураўнаважанасці, нармальны стан духоўнага і маральнага жыцця.

Вывесці з раўнавагі.

|| прым. раўнава́жны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

раўнава́жкі, -ая, -ае.

Аднолькавы з чым-н. па вазе.

раўнава́нне гл. раўнаваць¹.

раўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

Лічыць сябе роўным з кім-н.

Р. з маладымі.

раўнава́ць¹, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак.

1. што. Рабіць роўным, прамым; выраўноўваць.

Р. дарогу.

Р. сагнутыя цвікі.

2. каго-што. Параўноўваць, лічыць сябе роўным у якіх-н. адносінах з кім-н.

Па ведах іх нельга р.

|| наз. раўнава́нне, -я, н.