раўнава́га, -і, ДМ -ва́зе, ж.
1. Стан спакою, у якім знаходзіцца цела пад уздзеяннем роўных, процілегла накіраваных сіл.
Устойлівая р.
2. Устойлівае становішча, устойлівасць.
Страціць раўнавагу.
3. перан. Устойлівыя суадносіны паміж чым-н.
Экалагічная р.
4. перан. Стан спакою, ураўнаважанасці, нармальны стан духоўнага і маральнага жыцця.
Вывесці з раўнавагі.
|| прым. раўнава́жны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)