Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́ўт, -у, М ра́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Урачысты званы вечар без танцаў; прыём.

Запрасіць на р.

раўці́, раву́, раве́ш, раве́; равём, равяце́, раву́ць; роў, раўла́, раўло́; раві́; незак.

1. Утвараць рык, роў (пра жывёл).

Карова раве.

2. Моцна плакаць (разм.).

Чаго ты равеш?

3. Моцна гаварыць, крычаць, пець (разм.).

4. перан. Утвараць гукі, падобныя на роў жывёл.

Завіруха раве.

Самалёты равуць.

|| аднакр. раўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

раўча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і раўчук.

раўчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Невялікі равок, канаўка.

2. Невялікі ручай.

рафінава́ны, -ая, -ае.

1. Ачышчаны ад дамешак (спец.).

Р. алей.

Р. цукар.

2. перан. Вытанчаны, удасканалены (кніжн.).

Р. густ.

|| наз. рафінава́насць, -і, ж. (да 2 знач.).

рафінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Ачысціць (ачышчаць) ад дамешак.

Р. металічны сплаў.

2. Апрацоўкай ператварыць (ператвараць) у рафінад.

Р. цукар.

|| наз. рафінава́нне, -я, н.

рафіна́д, -у, М -дзе, м.

Ачышчаны цукар у кавалках.

|| прым. рафіна́дны, -ая, -ае.

рафінёр, -а, м.

Машына для раздрабнення і ачысткі грубых валакністых матэрыялаў у папяровай вытворчасці.

|| прым. рафінёрны, -ая, -ае.

Рафінёрная маса.

рафінёрны, -ая, -ае (спец.).

1. гл. рафінёр.

2. Прызначаны для рафінавання.

Р. цэх.

рафіно́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны, служыць для рафінавання.

Рафіновачная печ.