Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раздаро́жжа, -а, н.

Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань.

На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).

раздары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каго-што.

Раздаць у выглядзе падарункаў усё, многае.

Р. кнігі сябрам.

|| незак. раздо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

разда́тачны, -ая, -ае.

1. гл. раздаць¹.

2. Які прызначаны для раздачы.

Р. матэрыял.

3. у знач. наз. разда́тачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго-н.

разда́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца раздачай чаго-н.

|| ж. разда́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

разда́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -да́сца, -даду́цца; разда́ўся, -дала́ся, -ло́ся; -да́йся; зак.

Пра гукі: прагучаць, пачуцца.

|| незак. раздава́цца, -дае́цца.

разда́цца², -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -дало́ся; -да́йся; зак.

1. Стаць большым, шырэйшым.

Р. ў плячах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расступіцца, рассунуцца ў бакі.

Натоўп раздаўся ў бакі.

3. Раскалоцца, распароцца па шве.

Мех раздаўся.

|| незак. раздава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

разда́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., каго-што.

Аддаць усё, многае многім.

Р. падарункі.

Р. сшыткі.

|| незак. раздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. разда́ча, -ы, ж.; прым. разда́тачны, -ая, -ае.

Р. пункт.

разда́ць², -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., што.

1. Расшырыць, расцягнуць, зрабіць прасторным.

Р. абутак.

2. безас.

Зрабіць поўным, тоўстым.

Хлопца за лета раздало.

раздво́ены, -ая, -ае.

1. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае.

Раздвоеная губа.

Р. след.

2. перан. Які страціў цэльнасць, унутранае адзінства.

Раздвоенае ўсведамленне.

|| наз. раздво́енасць, -і, ж.

Р. пачуццяў.

раздво́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дво́іцца; зак.

1. Раздзяліцца надвае.

Сцежка раздвоілася.

2. перан. Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым.

Думкі раздвоіліся.

|| незак. раздво́йвацца, -аецца.

|| наз. раздвае́нне, -я, н.