раздаро́жжа, -а, н.

Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань.

На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)