Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раздзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́, -дзёўбаны; зак., што.

1. Дзеўбучы, з’есці, расцягнуць.

Куры раздзяўблі кашу.

2. Дзеўбучы, пашкодзіць, разбіць на часткі.

|| незак. раздзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

раздне́ць, -е́е; безас., зак.

Пра наступленне дзённага святла.

Ужо разднела.

раздо́брыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Праявіць дабрату, шчодрасць.

|| незак. раздо́брывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

раздо́брыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго.

Схіліць каго-н. да дабраты, шчодрасці, добрых учынкаў.

|| незак. раздо́брываць, -аю, -аеш, -ае.

раздо́й гл. раздаіць.

раздо́йванне гл. раздаіць.

раздо́йвацца гл. раздаіцца.

раздо́йваць гл. раздаіць.

раздо́лле, -я, н.

1. Шыр, прастор; шырокая вольная прастора.

Р. неабсяжных палёў.

2. Шырокая прастора, якая дае магчымасць свабодна дзейнічаць каму-, чаму-н., праяўляцца чаму-н. (разм.).

Р. птушкам у лесе.

3. перан. Спрыяльныя, зручныя абставіны; умовы для каго-, чаго-н.

Тут р. для грыбнікоў.

раздо́льны, -ая, -ае.

1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы.

Раздольныя лугі.

2. перан. Свабодны, лёгкі.

Раздольнае жыццё.

|| наз. раздо́льнасць, -і, ж.