Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рабо́та, -ы, ДМо́це, мн. -ы, -бо́т, ж.

1. Праяўленне, ажыццяўленне якой-н. дзейнасці; дзейнасць, праца чаго-н.

Пасля работы хацелася адпачнуць.

Р. матора машыны.

Р. сэрца.

2. Кола заняткаў, справа; пэўны род дзейнасці.

У яго работы — непачаты край.

Фізічная р.

Грамадская р.

3. Служба, праца ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве.

Паступіць на работу.

Сумяшчаць работу з вучобай.

4. мн. Дзейнасць па стварэнні, вырабе, апрацоўцы чаго-н.

Сельскагаспадарчыя работы.

Унутраныя работы ў новым доме.

5. Прадукт працы, выраб, твор.

Выстаўка работ мастака.

Друкаваная р.

6. Тое, што знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі, дапрацоўкі.

Прынесці работу дадому.

7. Якасць або спосаб выканання чаго-н.

Замок кавальскай работы.

8. Фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе змены пры ператварэнні аднаго віду энергіі ў другі.

Адзінка вымярэння работы.

Пусціць у работу — даць прымяненне чаму-н.

|| памянш.-ласк. рабо́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 2, 5 і 7 знач.; разм.).

работада́вец, -да́ўца, мн.а́ўцы, -да́ўцаў, м. (афіц.).

Той, хто дае работу, наймае рабочую сілу.

работада́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м. (афіц.).

Тое, што і работадавец.

рабо́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто працуе; працаўнік.

Ён — добры р.

Адказны р.

2. Чалавек, які працуе дзе-н., прафесійна займаецца якой-н. дзейнасцю.

Работнікі друку.

Р. музея.

3. Той, хто абслугоўвае каго-н. сваёй працай.

Наняць работніка.

|| ж. рабо́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабо́тніцкі, -ая, -ае (да 3 знач.).

рабо́чы¹, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Наёмны работнік, які займаецца вытворчай працай.

Высокакваліфікаваны р.

рабо́чы², -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да рабочага¹, рабочых, уласцівы ім.

Р. клас.

Р. рух.

Па-рабочаму (прысл.).

2. Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.

Рабочыя часткі машыны.

Рабочыя пчолы.

3. Які жыве са сваёй працы; працоўны.

Р. чалавек.

4. Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.

Р. інструмент.

Рабочае адзенне.

Р. стол.

5. Устаноўлены для работы, заняты работай (пра час).

Р. дзень.

Р. сезон.

Рабочая сіла — сукупнасць фізічных і духоўных магчымасцей чалавека, якія выкарыстоўваюцца ім у працэсе вытворчасці.

Рабочыя рукі — рабочыя, рабочая сіла.

Не хапае рабочых рук.

У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у працэсе работы.

рабро́, -а́, мн. рэ́бры і (з ліч. 2, 3, 4) рабры́, рэ́браў н.

1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.

Зламаць р.

2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).

Валяюцца рэбры старой лодкі.

3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.

Р. куба.

4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант¹ (у 1 знач.).

Р. цагліны.

Р. далоні.

Адны рэбры — хто-н. надта худы, благі.

Палічыць рэбры каму — пабіць, збіць каго-н.

|| прым. рэ́берны, -ая, -ае (да 1 знач.)

Рэберныя мышцы.

рабры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж. (разм.).

Адно рабро (у 1 і 2 знач.).

|| памянш.-ласк. рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. рабрына.

2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі.

Капуста з рабрынкай.

рабры́сты, -ая, -ае.

Няроўны, з выступамі, гранямі.

Рабрыстая паверхня.

|| наз. рабры́стасць, -і, ж.