пстрык, выкл., у знач. вык. (разм.).
Пстрыкаць.
П. яго ў лоб (або па лбе).
пстры́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Даваць пстрычкі каму-н.
П. па лбе.
2. чым і без дап. Утвараць кароткія рэзкія гукі.
П. пальцамі.
3. перан. Злавацца, выказваючы незадавальненне (разм.).
Чаго пстрыкаеш, чым незадаволены?
|| аднакр. пстры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.
|| наз. пстры́канне, -я, н.
пстрыку́ха, -і, ДМ -ку́се, мн. -і, -ку́х, ж. (разм.).
1. Пра жанчыну, якая чым-н. незадаволена і злуецца, фыркае.
2. перан. Пра рухавую, вясёлую асобу, якая лёгка пырхае, нібы страказа.
пстры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Адрывісты ўдар пры разгібанні ўказальнага або сярэдняга пальца, сагнутага вялікім пальцам.
Даць пстрычку каму-н.
псяр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Наглядчык за паляўнічымі сабакамі і ўдзельнік палявання.
|| прым. пся́рскі, -ая, -ае.
пся́рня, -і, мн. -і, -рань, ж.
Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых); сабакарня.
|| прым. пся́рны, -ая, -ае.
птах, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Птушка (звычайна вялікая).
пта́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).
Дробная птушка.
|| памянш. пта́шачка, -і, мн. -і, -чак, ж.
пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.
Вадаплаўныя птушкі.
Пеўчыя птушкі.
Вольная п. (таксама перан.: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (перан.: пра важнага чалавека; разм.).
2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.
Хатняя п.
Рэзаная п.
Марожаная п.
3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.
Паставіць птушку на полі сшытка.
|| памянш. пту́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым. птушы́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм., жарт.).