Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

псеўда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. несапраўдны, ілжывы, напр.: псеўдавучоны, псеўдагалюцынацыя, псеўдагібрыд, псеўдакласічны, псеўдамастацтва, псеўданавуковы.

псеўдані́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выдуманае імя, прозвішча, пад якім іншы раз выступаюць пісьменнікі, мастакі.

Пісаць пад псеўданімам.

|| прым. псеўдані́мны, -ая, -ае.

псік, выкл.

Вокрык, якім адганяюць ката.

П. адсюль!

псі́на, -ы, ж. (разм.).

1. Пра сабаку, звычайна вялікага.

2. Пах сабакі, яго поўсці.

Смярдзіць псінай.

3. Сабачае мяса.

|| прым. псі́ны, -ая, -ае.

псіх, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Псіхічна неўраўнаважаны або псіхічна хворы чалавек.

|| ж. псіхі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

псіха...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да псіхікі, псіхалогіі (у 2 і 3 знач.), напр.: псіхааналіз, псіхагенны, псіхагігіена, псіханеўроз, псіхатэрапія;

2) які мае адносіны да псіхіятрыі, псіхалогіі (у 1 знач.), напр.: псіханеўралогія, псіхафармакалогія, псіхафізіялогія.

псіхава́ць, псіху́ю, псіху́еш, псіху́е; псіху́й; незак. (разм.).

Траціць псіхічную раўнавагу; праяўляць нервознасць.

|| аднакр. псіхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

псіхалагі́зм, -у, м.

Паглыблены паказ псіхічных, душэўных перажыванняў.

П. у літаратуры.

псіхало́гія, -і, ж.

1. Навука, якая вывучае працэсы і заканамернасці псіхічнай дзейнасці.

2. Сукупнасць псіхічных працэсаў, што абумоўліваюць пэўны род дзейнасці.

П. творчасці.

3. Душэўны склад, псіхіка.

Раскрыць псіхалогію героя.

|| прым. псіхалагі́чны, -ая, -ае.

псіхапа́т, -а, М -па́це, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з хворай псіхікай.

|| ж. псіхапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. псіхапа́цкі, -ая, -ае.