Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., каго-што.

Пасунуўшы, перамясціць.

П. канапу.

|| незак. перасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перасо́ўванне, -я, н. і перасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

перасушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.

1. Зрабіць вельмі сухім.

П. тытунь.

2. Высушыць усё, многае.

П. усю бялізну.

|| незак. перасу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

перасцерага́льны, -ая, -ае.

Які перасцерагае, папярэджвае аб небяспецы.

П. надпіс.

перасцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -цяро́г, -церагла́, -ло́; -церажы́; -цярэ́жаны; зак., каго (што).

Даць параду асцерагацца чаго-н., папярэдзіць.

П. аб небяспецы.

|| незак. перасцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перасцеражэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што і перасцярога.

перасціла́нне і перасці́лка гл. пераслаць².

перасціла́ць гл. пераслаць².

перасці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

Вецер перасціх.

|| незак. перасціха́ць, -а́е.

перасцяро́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ро́г, ж.

Тое, што перасцерагае ад чаго-н.

Меры перасцярогі.

перасыла́нне і перасы́лка гл. пераслаць¹.