Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перакасі́ць², -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак., што.

1. Скасіць далей за вызначаную мяжу.

П. мяжу.

2. Скасіць усё, многае.

П. усе лугі.

|| незак. перако́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. перако́шванне, -я, н. (да 1 знач.) і перако́с, -у, м. (да 1 знач.).

перака́т¹, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Працяжны перарывісты гул.

Перакаты грому.

|| прым. перака́тны, -ая, -ае.

перака́т², -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі.

Рачныя перакаты.

|| прым. перака́тны, -ая, -ае.

перакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца куды-н.

Мяч перакаціўся за рысу поля.

2. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца (разм.).

П. ад аднаго ўдару.

|| незак. перако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| прым. перака́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

перакаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак., каго-што.

Коцячы, перамясціць куды-н.

П. бервяно.

|| незак. перако́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перако́чванне, -я, н.

перакаці́-по́ле, -я, н.

Назва некаторых травяністых раслін стэпаў і пустынь, якія пасля выспявання адрываюцца ветрам ад кораня і, сплёўшыся ў клубкі, перакочваюцца з аднаго месца ў другое, раскідаючы насенне.

перакачава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; зак.

Тое, што і перавандраваць.

|| незак. перакачо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

перакача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць усё, многае.

П. бочкі ў падвал.

2. што. Разгладзіць качалкай усё, многае.

П. усю бялізну.

3. што. Пампуючы (насосам), перамясціць.

П. ваду ў вадасховішча.

П. бензін у каністру.

перакаштава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Пакаштаваць усё, многае.

П. стравы.

перакваліфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.

Набыць новую спецыяльнасць, прафесію.

|| наз. перакваліфіка́цыя, -і, ж.