перакасі́ць², -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак., што.

1. Скасіць далей за вызначаную мяжу.

П. мяжу.

2. Скасіць усё, многае.

П. усе лугі.

|| незак. перако́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. перако́шванне, -я, н. (да 1 знач.) і перако́с, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)