Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перакава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. каго-што. Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.

П. каню пярэднія ногі.

П. усіх коней.

2. што. Перарабіць каваннем.

П. мячы на аралы (высок.).

3. перан., каго-што. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).

П. свой характар.

|| незак. перако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перакава́цца, -кую́ся, -куе́шся, -куе́цца; -куёмся, -куяце́ся, -кую́цца; -ку́йся (да 3 знач.); незак. перако́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 3 знач.).

Па ходзе п’есы галоўны герой перакоўваецца.

|| наз. перако́ўванне, -я, н. і перако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

перака́з, -у, м.

1. гл. пераказаць.

2. мн. -ы, -аў. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-н. прачытанага, пачутага.

Зрабіць п. аповесці.

пераказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -каза́ў, -за́ла; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

1. Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.

П. змест паэмы.

2. і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.

П. дома ўбачанае ў горадзе.

Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.

3. Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.

П. усе навіны.

|| незак. перака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перака́з, -у, м.

перакале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Перамерзнуць, моцна змерзнуць.

Перакалеў, едучы дамоў.

перакале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).

Пакалечыць усіх, многіх або ўсё, многае.

Вайна перакалечыла людзей.

перакало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак., што.

Раскалоць усё, многае.

П. усе дровы.

|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае.

перакало́ць², -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак.

1. што. Прыкалоць іначай або ў іншым месцы.

П. значок.

2. каго. Закалоць усіх, многіх.

П. свіней.

|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

перакана́льны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і пераканаўчы.

|| наз. перакана́льнасць, -і, ж.

перакана́насць, -і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.

Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.

перакана́нне, -я, н.

1. гл. пераканаць.

2. мн. -і, -яў. Цвёрды, непахісны погляд на што-н., упэўненасць.

Адстойваць свае перакананні.