пераадрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.
Паслаць на новы адрас ці іншай асобе, установе.
|| наз. пераадрасава́нне, -я, н. і пераадрасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
П. падпісных выданняў.
пераапрану́ць, -рану́, -ра́неш, -ра́не; -рані́; -ра́нуты; зак., каго-што.
Тое, што і пераадзець.
П. дзіця.
П. сукенку.
|| незак. пераапрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. пераапрану́цца, -рану́ся, -ра́нешся, -ра́нецца; -рані́ся; незак. пераапрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. пераапрана́нне, -я, н.
пераара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны і пераво́раны; зак.
1. што. Узараць занава.
П. бульбянішча.
2. што і чаго. Узараць усё, многае.
Колькі зямлі пераараў за свой век.
3. што. Правесці баразну ўпоперак чаго-н.
П. дарогу.
|| незак. пераво́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераво́рванне, -я, н.
пераатэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго (што).
Атэставаць нанава з мэтай праверкі кваліфікацыі, зацвярджэння ў новым званні.
П. навуковых супрацоўнікаў.
|| незак. пераатэсто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераатэста́цыя, -і, ж.
Прайсці пераатэстацыю.
пераахаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., каго-што.
Ахаладзіць надта моцна або ніжэй за вызначаную тэмпературу.
|| незак. пераахало́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. пераахаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; незак. пераахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. пераахаладжэ́нне, -я, н.
пераацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., каго-што.
1. Ацаніць нанава.
П. тавары.
2. Ацаніць занадта высока.
П. свае здольнасці.
|| незак. пераацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
П. каштоўнасцей (таксама перан.: карэнны перагляд сваіх поглядаў, думак, ацэнак).
перабазі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; зак.
Перамясціцца на новую базу.
|| наз. перабазі́раванне, -я, н. і перабазіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).
перабазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак., каго-што.
Перамясціць, перавесці на новую базу.
П. завод на новае месца.
|| наз. перабазі́раванне, -я, н. і перабазіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).
перабале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.
Перастаць балець, супакоіцца.
Палец перабалеў.
пераба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).
Пабачыць многа або многіх, зазнаць многае.
Колькі я ўсяго перабачыў за сваё жыццё.