пе́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.
Рабіць пеністым.
Вецер пеніў хвалі.
|| зак. успе́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.
пе́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вадкасцях пры іх астыванні.
Здымаць пенкі (таксама перан.: браць сабе лепшае).
|| памянш. пе́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
пе́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Лёгкі порысты вогнетрывалы матэрыял, які ўжыв. для вырабу люлек для курэння і інш.
|| прым. пе́нкавы, -ая, -ае.
Пенкавая люлька.
пе́нны, -ая, -ае.
1. гл. пена.
2. Пакрыты пенай, пеністы або напоўнены вадкасцю з вялікай пенай.
Пенная вада.
П. вогнетушыцель.
пенс, -а, мн. -ы, -аў, м.
Дробная англійская манета; тое, што і пені.
пе́нсія, -і, мн. -і, -сій, ж.
Грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці, непрацаздольнасці і пад.
Выйсці на пенсію.
|| прым. пенсіённы, -ая, -ае.
П. ўзрост (па дасягненні якога належыць пенсія).
пенсіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які атрымлівае пенсію.
Персанальны п.
|| ж. пенсіяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. пенсіяне́рскі, -ая, -ае.
пенснэ́, нескл., н.
Акуляры, якія не маюць завушнікаў і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі.
пень, пня, мн. пні, пнёў, м.
1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.
Карчаваць пні.
Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа). Стаіць як п. (перан.: нерухома, нічога не разумеючы; разм.).
2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.
Купіць сорак пнёў лесу.
3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм., пагард.).
Што гэты п. тут можа зразумець?
|| памянш. пянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. пянёчны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і пнёвы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
пеньюа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У цырульнях: накідка з тканіны, якой накрываюць плечы кліентаў пры стрыжцы (спец.).
2. Лёгкі жаночы ранішні капот².
|| прым. пеньюа́рны, -ая, -ае.