Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перабі́ць¹, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. каго (што). Забіць усіх, многіх.

П. ваўкоў.

2. што. Разбіць многа чаго-н.

П. посуд.

3. што. Зламаць, пераламаць.

П. плячо.

4. што. Узбіць нанава.

П. падушку.

5. што. Прыбіць іначай або ў іншым месцы.

П. кручок у іншае месца.

|| незак. перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перабі́ць², -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. каго-што. Перарваць чыю-н. гаворку.

П. прамоўцу рэплікай.

2. што. Парушыць натуральны ход, развіццё якіх-н. падзей, з’яў і пад.

П. сон.

П. ход думак.

3. што. Заглушыць, перасіліць.

П. апетыт (сапсаваць апетыт). Дым перабіў пах смалы.

4. Перахапіць у каго-н., не даць другому (разм.).

П. куплю.

|| незак. перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

пераблы́тацца гл. блытацца.

пераблы́таць гл. блытаць.

пераблы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і блытаць (у 1, 2 і 4 знач.).

перабо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Няроўнасць у біцці, парушэнне рытму, затрымка, прыпыненне.

Пульс з перабоямі.

Перабоі ў дастаўцы тавараў (перан.).

|| прым. перабо́йны, -ая, -ае.

перабо́льшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак. што і без дап.

Падаць у большых памерах, чым на самай справе; надаць празмерна важнае значэнне чаму-н.

П. магчымасці.

Яна любіць п.

|| незак. перабо́льшваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабо́льшанне, -я, н.

перабо́р, -у, м.

1. гл. перабраць.

2. Частае чаргаванне якіх-н. гукаў; перазвон.

Баяны і гармонікі заігралі ў п.

перабо́рка гл. перабраць.

перабо́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго-, чаго-н.

П. да яды.

|| наз. перабо́рлівасць, -і, ж.