Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папрабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прабіць, праламаць што-н. у многіх месцах; прайсці праз што-н. з сілай — пра ўсё, многае.

П. палонкі.

Крыніцы папрабівалі пясок.

2. Пракалоць чым-н. вострым усё, многае.

П. ногі на цвікі.

паправа́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Коні паправальваліся ў балота.

П. на ўступных экзаменах.

папра́вачны гл. папраўка.

паправе́ць гл. правець.

папра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.

1. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Палепшыцца, змяніцца на лепшае.

Справы паправіліся.

3. Стаць здаравейшым; памажнець.

П. пасля санаторыя.

|| незак. папраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 і 3 знач.).

Пайшло на папраўку.

папра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Ліквідаваўшы пашкоджанні, зрабіць прыгодным для карыстання.

П. калёсы.

2. што. Прывесці да належнага выгляду, парадку.

П. капялюш на галаве.

3. што. Палепшыць, умацаваць.

П. сваё здароўе.

4. што. Тое, што і выправіць¹ (у 3 знач.).

П. памылкі.

5. каго (што). Указаць каму-н. на зробленую памылку.

П. студэнта.

|| незак. папраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

папраганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. каго. Прагнаць, прымусіць пайсці адкуль-н. усіх, многіх.

Дождж папраганяў людзей з поля.

2. што. Пракласці ў патрэбным напрамку многа чаго-н.

П. барозны плугам.

папрагіна́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Прагнуцца — пра ўсё, многае.

Маснічыны папрагіналіся.

папрагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прагну́ць у многіх месцах.

П. дошкі.

папрагніва́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Прагніць у многіх месцах.

Дошкі ад сырасці папрагнівалі.