Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папо́віч, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Сын папа; чалавек, які паходзіць з духоўнага роду.

папо́йка, -і, ДМ -по́йцы, мн. -і, -по́ек, ж. (разм.).

Гулянка з багатай выпіўкай, п’янка.

папо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што і з дадан.

Надоўга запомніць (што-н. непрыемнае).

Папомніш, як з такімі звязвацца.

папо́ўна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).

Дачка папа.

папо́ўначы, прысл.

Пасля 12 гадзін ночы.

папо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак., чым.

Стаць паўнейшым, павялічыцца.

Атрад папоўніўся новымі байцамі.

|| незак. папаўня́цца, -я́ецца.

папо́ўніцы, прысл. (разм.).

На поўны рот, прагна (есці).

Умінаць п. хлеб.

папо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што чым.

Павялічыць дабаўленнем новага да чаго-н., што ёсць.

П. роту байцамі.

П. свае веды.

|| незак. папаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. папаўне́нне, -я, н.

папо́ўскі гл. поп.

папрабава́ць гл. прабаваць.