Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паперасу́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перасушыць усё, многае.

П. бялізну.

паперачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Перачытаць усё, многае.

П. праграмныя творы.

паперашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Перашыць усё, многае.

П. гузікі.

папе́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. папера.

2. Лісток паперы (у 1 знач.).

3. Папяровы грашовы знак (разм.).

папе́рці, -пру́, -прэ́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; зак. (разм.).

1. Пачаць перці.

2. каго (што). Выгнаць, груба прагнаць.

Лайдака паперлі з работы.

папе́рчына гл. папера.

папе́рчыць гл. перчыць.

пап’е́-машэ́, нескл., н.

Папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, з якой шляхам прасавання вырабляюць розныя прадметы.

Вырабы з п.

папіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Піць патроху.

Сядзяць, каву папіваюць.

2. Пакрыху, але не часта піць спіртное, п’янстваваць (разм.).

Пачаў п.

папікну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (што).

Выказаць каму-н. незадавальненне, дакор, папракнуць.

Настаўнік папікнуў вучня за легкадумнасць.

|| незак. папіка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.