Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паперавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перавязаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. пакункі.

папераганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Перагнаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. коней на другую пашу.

П. лодкі на другі бок ракі.

паперагара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і паперага́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Перагарэць — пра ўсё, многае.

Лямпачкі паперагаралі (паперагарвалі).

паперагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перагарадзіць усё, многае.

паперагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Перагрызці ўсё, многае.

П. ніткі.

папе́рад (разм.).

1. прысл. Уперад.

Жанчына пайшла п., паказваючы, куды трэба пад’язджаць.

2. прысл. Спачатку, раней.

П. памый рукі, а потым садзіся за стол.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, раней за якія кім-, чым-н. было ўтворана якое-н. дзеянне.

Ён з’явіўся п. усіх.

папераджа́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца папярэджаннем, служыць для перасцярогі ад чаго-н.

П. стрэл.

2. Вельмі ветлівы, прыязны, паслужлівы.

Папераджальныя адносіны.

|| наз. папераджа́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

папераджа́ць гл. папярэдзіць.

папе́радзе.

1. прысл. На некаторай адлегласці перад кім-, чым-н.

Ён ішоў п., а мы за ім.

2. прыназ. з Р. Паказвае на становішча перад кім-, чым-н.

Ісці п. калоны.

паперакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паперакі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перакідаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. каменне пад сцяну.