Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папацёмку, прысл.

Без святла, у цемнаце.

Апранацца п.

папацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго-, чаго-н.

Колькі мы папацягалі (папацягвалі) гэтага бярвення.

па́пачны гл. папка.

папашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папашу́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Шукаць доўга, неаднаразова.

П. цяля ў лесе.

папаяда́ць гл. папаесці.

папе́ра, -ы, мн. -ы, -пе́р, ж.

1. Матэрыял для пісьма, а таксама для іншых мэт, які вырабляецца з драўніннай ці анучнай масы.

2. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне, дакумент; рукапіс.

Штабныя паперы.

Каштоўныя паперы (грашовыя дакументы). Корпацца ў паперах.

Застацца на паперы — пра рашэнне, якое не выконваецца.

Папера ўсё вытрымае (іран.) — напісаць можна ўсё, але не заўсёды ажыццяўляецца тое, пра што напісана.

|| памянш. папе́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| зніж. папе́рчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

|| прым. папяро́вы, -ая, -ае.

папераапрана́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак., у што і без дап.

Пераапрануцца — пра ўсіх, многіх.

папераваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перавярнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вёдры.

папераво́дзіць, -о́джу, -о́дзіш, -о́дзіць; зак., каго-што.

Перавесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей цераз дарогу.

П. электрычкі на запасныя пуці.

папераво́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; зак., каго-што.

Перавезці з аднаго месца на другое ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

П. людзей цераз раку.