папра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Ліквідаваўшы пашкоджанні, зрабіць прыгодным для карыстання.

П. калёсы.

2. што. Прывесці да належнага выгляду, парадку.

П. капялюш на галаве.

3. што. Палепшыць, умацаваць.

П. сваё здароўе.

4. што. Тое, што і выправіць¹ (у 3 знач.).

П. памылкі.

5. каго (што). Указаць каму-н. на зробленую памылку.

П. студэнта.

|| незак. папраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)