Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паднашэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. паднесці.

2. Паднесеная рэч, падарунак.

Дарагое п.

падне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Наблізіць, трымаючы ў руках ці выцягваючы руку.

П. бінокль да вачэй.

П. дзіця да хаты.

2. што. Несучы, даставіць.

П. мяшкі з бульбай да воза.

3. што, каму. Падаць, частуючы, або падарыць у знак павагі.

П. чарку на вяселлі.

П. букет руж.

|| незак. падно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. паднясе́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.), падно́с, -у, м., падно́ска, -і, ДМо́сцы, ж. (да 2 знач.) і паднашэ́нне, -я, н. (да 3 знач.).

падніма́нне гл. падняць.

падніма́цца гл. падняцца.

падніма́ць гл. падняць.

падно́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.

Месца ля самага нізу чаго-н., аснова (гары, помніка).

П. манумента.

падно́жка¹, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад.

Стаяць на падножцы вагона.

П. тралейбуса.

падно́жка², -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Удар нагой па назе ці падстаноўка нагі пад нагу іншага чалавека, каб паваліць яго.

Даць падножку каму-н.

падно́жны, -ая, -ае.

Які змяшчаецца пад нагамі.

П. зэдлічак.

Падножны корм — расліны, якімі корміцца жывёла на пашы.

падно́с, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.

1. -у; гл. паднесці.

2. -а. Дошка або металічны (пластмасавы і пад.) ліст з загнутымі ўверх краямі для пераносу посуду, для падачы ежы на стол і пад.

Металічны п.

|| прым. падно́сны, -ая, -ае.