Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

падно́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні.

На хаду падноскі адарве (перан.: пра вельмі спрытнага чалавека).

|| прым. падно́скавы, -ая, -ае.

падно́сіць гл. паднесці.

падно́ска гл. паднесці.

падно́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто падносіць (у 2 знач.), пастаўляе што-н. куды-н.

П. патронаў.

|| ж. падно́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

падно́шаны, -ая, -ае.

Паношаны, не зусім новы.

Падношаная фуфайка.

паднябе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Верхняя частка поласці рота.

Цвёрдае п.

|| прым. паднябе́нны, -ая, -ае.

паднябе́ссе, -я, н.

Нябесная высь.

Бусел лунае ў паднябессі.

падняво́льны, -ая, -ае.

1. Залежны, падначалены.

П. чалавек.

2. Тое, што і прымусовы.

Паднявольная праца.

|| наз. падняво́льнасць, -і, ж.

паднясе́нне гл. паднесці.

падня́цца, падыму́ся, пады́мешся, пады́мецца; падымі́ся і -німу́ся, -ні́мешся, -ні́мецца; -німі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх або прыняць больш высокае становішча.

П. на чацвёрты паверх.

Рука паднялася.

П. па службовай лесвіцы (перан.; дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Устаць, перамяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае.

П. з ложка.

3. Крануцца, рушыць.

Войскі падняліся ў атаку.

4. перан. Перайсці да актыўных дзеянняў.

П. на барацьбу з ворагам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вышэйшым, павысіцца ва ўзроўні.

Вада ў рацэ паднялася.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца, павысіцца.

Прадукцыйнасць працы паднялася.

Цэны падняліся.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыцца.

Настрой падняўся.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладжваючыся, палепшыцца, развіцца.

Прадукцыйнасць гаспадаркі паднялася.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца.

Падняўся шум.

У стане ворага паднялася паніка.

Падняўся вецер.

|| незак. падыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і падніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1, 6—8 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 1, 2 і 5 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).