Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

падме́шванне гл. падмясіць, падмяшаць.

падме́шваць гл. падмясіць, падмяшаць.

падмёрзлы, -ая, -ае.

Крыху мёрзлы, цвёрды ад марозу.

Падмёрзлыя яблыкі.

падміна́ць гл. падмяць.

падмо́га, -і, ДМо́зе, ж. (разм.).

Тое, што і дапамога.

Прыслаць рабочых на падмогу.

падмо́клы, -ая, -ае.

Крыху мокры.

Падмоклае сена.

падмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -мо́к, -мо́кла; -ні́; зак.

Намокнуць знізу або крыху.

Валёнкі падмоклі.

Запалкі падмоклі.

|| незак. падмака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падмо́ргваць гл. падмаргнуць.

падмо́сткі, -аў.

1. Драўляны памост на ўзвышэнні.

2. Тое, што і сцэна (у 1 знач.).

Тэатральныя п.

падмо́чаны, -ая, -ае (разм.).

Сапсаваны, з заганамі, недахопамі.

Падмочаная рэпутацыя.

Падмочаная біяграфія.