падмалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.
1. што. Дадаць што-н. да малюнка.
П. вусы на партрэце.
2. што. Злёгку памаляваць.
П. вокны.
П. губы.
3. перан., каго-што. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самай справе; унесці ў выказванне што-н., што яго ўпрыгожвае.
П. чые-н. заслугі.
П. рэчаіснасць у апавяданні.
|| незак. падмалёўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падмалёўванне, -я, н. і падмалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
падма́н, -у, м.
1. гл. падмануць.
2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.
П. пачуццяў.
|| прым. падма́нны, -ая, -ае.
падма́нлівы, -ая, -ае.
Такі, які лёгка можа ўвесці ў зман, прывесці да няправільнага меркавання.
Падманлівая знешнасць.
|| наз. падма́нлівасць, -і, ж.
падману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ма́нуты; зак., каго-што.
1. Увесці ў зман каго-н., наўмысна сказаўшы няпраўду.
Ці ты падмануў, ці на самай справе холадна на дварэ?
2. Не выканаць абяцання, ашукаць. —
Не падманеш? Прыедзеш у тэрмін? — Не падману.
|| незак. падма́нваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падма́н, -у, м.
падма́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто падманвае, падмануў каго-н.
|| ж. падма́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. падма́ншчыцкі, -ая, -ае.
падмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каму.
Маргнуць, даючы знак.
Шматзначна п. сябру.
|| незак. падмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.
падмаро́зіць, -о́зіць; безас.; зак.
Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).
К вечару падмарозіла.
|| незак. падмаро́жваць, -ае.
падма́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. што. Крыху, злёгку змазаць маслам; падбавіць масла ў што-н.
П. скавараду.
П. кашу.
2. перан., каго (што). Задобрыць, падмазаць (у 2 знач.; разм.).
|| незак. падма́сліваць, -аю, -аеш, -ае.
падмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).
Падпісаць, паставіць свой подпіс пад чым-н. спехам ці не чытаючы таго, што падпісваеш.
П. загад.
|| незак. падма́хваць, -аю, -аеш, -ае.
падмацава́нне, -я, н.
1. гл. падмацаваць.
2. мн. -і, -яў. Тое, што падмацоўвае, служыць дапамогай, падтрымкай (пераважна пра дадатковыя людскія рэзервы).
Прыбылі свежыя падмацаванні.