Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

падле́сак, -ску, мн. -скі, -скаў, м.

Кусты і маладыя дрэвы ў лесе, якія не дасягнулі вышыні асноўнага ляснога масіву.

|| прым. падле́сачны, -ая, -ае.

падле́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (пераважна ад 12 да 16 гадоў).

|| прым. падле́ткавы, -ая, -ае.

П. ўзрост.

падле́чвацца гл. падлячыцца.

падле́чваць гл. падлячыць.

падле́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікая рыба, падобная на ляшча.

падлёдны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца або робіцца пад лёдам.

Падлёдная вада.

Падлёдная лоўля рыбы.

падлі́за, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ліз (разм., пагард.).

Той, хто падлізваецца да каго-н.

падлі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., да каго (разм.).

Дагаджаннем, ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці.

П. да начальства.

|| зак. падліза́цца, -іжу́ся, -іжашся, -іжацца; -іжы́ся.

падлі́к, -у, м.

1. гл. падлічыць.

2. мн. -і, -аў. Вынік, падрахунак чаго-н.

Праверыць падлікі.

падліко́вы, -ая, -ае.

Які служыць, прызначаны для падліку.

Падліковая камісія.

Падліковыя машыны.