Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

падбаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Круглявасць, якая закрывае на твары пярэднюю частку ніжняй сківіцы.

|| прым. падбаро́дачны, -ая, -ае.

падба́ць гл. дбаць.

падбе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Наблізіцца бягом да каго-, чаго-н. або пад што-н.

Сабака падбег да гаспадара.

П. пад мост.

2. Крыху прабегчы.

Конь падбег трушком.

|| незак. падбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падбіра́цца гл. падабрацца.

падбіра́ць гл. падабраць.

падбі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бі́вак, ж.

1. гл. падбіць¹.

2. Тое, чым падбіта, падшыта што-н. з адваротнага боку (разм.).

Шаўковая п.

падбі́ць¹, -даб’ю́, -даб’е́ш, -даб’е́; -даб’ём, -даб’яце́, -даб’ю́ць; падбі́; -і́ты; зак.

1. што. Прыбіць да чаго-н. знізу, прышыць спадыспаду.

П. у ботах падэшвы.

П. паліто футрам.

2. што. Убіць, забіць глыбей.

П. цвікі.

3. каго-што. Ударыўшы, стрэліўшы, прымусіць упасці, вывесці са строю.

П. зайца.

П. танк.

4. што. Ударам пашкодзіць, параніць.

П. вока.

Падбіць вынік (баланс) (разм.) — падсумаваць, падвесці вынікі.

|| незак. падбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падбі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і падбо́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. падбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і падбо́ечны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

падбі́ць², -даб’ю́, -даб’е́ш, -даб’е́; -даб’ём, -даб’яце́, -даб’ю́ць; падбі́; -і́ты; зак., каго (што) на што і з інф. (разм.).

Падбухторыць да чаго-н., угаварыць зрабіць што-н.

Хто яго на гэта падбіў?

|| незак. падбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падбо́р, -у, м.

1. гл. падабраць.

2. Тое, што падабрана, збор, набор чаго-н.

Цікавы кніжны п.

П. кветак у букеце.

Удалы п. спецыялістаў.

Як на падбор — аб кім-, чым-н. аднолькавага выгляду, якасці, звычайна добрай.

падбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. гл. падабраць.

2. Некалькі артыкулаў, заметак на адну тэму, надрукаваных пад агульным загалоўкам.

П. на сельскагаспадарчую тэму.