Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пабры́цца гл. брыць.

пабры́ць гл. брыць.

пабудава́цца гл. будавацца.

пабудава́ць гл. будаваць.

пабуджа́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які выклікае жаданне, прымушае дзейнічаць.

Пабуджальныя прычыны.

Пабуджальныя сказы.

пабуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што) да чаго і з інф. (кніжн.).

Выклікаць жаданне рабіць што-н.; прымушаць да чаго-н.

П. да высакародных паводзін.

П. дзейнічаць.

пабудзі́ць гл. будзіць.

пабу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).

Сігнал да абуджэння.

Ранішняя п.

пабудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будова (у 1 знач.); структура, канструкцыя.

П. сказа.

Жалезабетонная п.

3. Вучэнне, тэорыя, сістэма разважанняў (кніжн.).

Лагічныя пабудовы.

пабуйне́ць гл. буйнець.