Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Зблытаць, пераблытаць.

П. дрот.

2. Прыняць адно за другое.

Я гэта ні з чым не паблытаю.

паблядне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў бледным.

П. твар.

2. Які страціў свае яркія фарбы, стаў цьмяным.

Пабляднелыя зоркі.

паблядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць бледным ці бляднейшым.

пабля́клы, -ая, -ае.

Які страціў свежасць, яркасць.

Пабляклыя фарбы.

Пабляклая кветка.

пабля́кнуць гл. блякнуць.

пабо́і, -бо́яў.

Удары па жывым целе, збіванне.

Сляды пабояў.

Цярпець п.

пабо́ішча, -а, н.

1. Бітва з вялікай колькасцю ахвяр.

Мамаева п. (назва Кулікоўскай бітвы, у якой быў разбіты татарскі хан Мамай).

2. Жорсткая бойка (разм).

Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.

пабо́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Адчуваць лёгкі страх.

П. ісці лесам ноччу.

пабо́льваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Крыху або зрэдку балець.

Зуб пабольвае.

пабо́льшаць гл. большаць.