Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

о́ргія, -і, мн. -і, -гій, ж.

Разгульнае, разбэшчанае баляванне (у антычныя часы — абрадавае святкаванне ў гонар бога віна і вінаробства).

о́рдар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.

О. на вобыск.

Расходны о.

О. на кватэру.

|| прым. о́рдарны, -ая, -ае.

о́рдар², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблемента).

Грэчаскі о.

Карынфскі о.

о́рдэн¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.

О.

Кастуся Каліноўскага.

О.

Маці.

|| прым. о́рдэнскі, -ая, -ае.

Ордэнская стужка.

о́рдэн², -а, мн. -ы, -аў, м.

Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або ў Сярэднія вякі рыцарская і г.д.).

О. езуітаў.

|| прым. о́рдэнскі, -ая, -ае.

о́смас, -у, м. (спец.).

Прасочванне растваральніку ў раствор скрозь напаўпранікальныя або раслінныя перапонкі, тканкі.

о́смій, -ю, м. (спец.).

Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал плацінавай групы.

|| прым. о́сміевы, -ая, -ае.

отарыналарынгало́гія і оталарынгало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, што займаецца захворваннямі вуха, горла, носа і іх лячэннем.

|| прым. отарыналарынгалагі́чны, -ая, -ае і оталарынгалагі́чны, -ая, -ае.

отарыналарынго́лаг і оталарынго́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па отарыналарынгалогіі, оталарынгалогіі.

о́фіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кантора, канцылярыя, служба.

|| прым. о́фісны, -ая, -ае.