Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паабва́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх.

П. гародніну.

паабве́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Абвешаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. сцены карцінамі.

паабвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Абвіць усё, многае.

Хмель паабвіваў слупы.

паабвінава́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што, у чым.

Абвінаваціць усіх, многіх.

паабвіса́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Абвіснуць — пра ўсё, многае.

Галіны вярбы паабвісалі.

паабво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што і чым.

Абвесці чым-н. усё, многае.

П. малюнкі рамкамі.

паабвя́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Абвязацца — пра ўсіх, многіх.

Жанчыны паабвязваліся хусткамі.

паабвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. яблынькі на зіму.

2. і без дап. Абвязваць некаторы час.

паабгаблёўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Абгабляваць усё, многае.

П. дошкі.

паабганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. каго-што. Абганяючы, выперадзіць усіх, многіх.

П. машыны.

2. што. Абараць акучнікам усё, многае.

П. бульбу.