Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ма́рля, -і, ж.

Тонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплеценых нітак, якая ўжыв. галоўным чынам у медыцыне.

|| прым. ма́рлевы, -ая, -ае.

Марлевая павязка.

мармела́д, -у, М -дзе, м.

Цукеркі з фруктова-ягаднага соку, жэлейных рэчываў і цукру.

|| прым. мармела́дны, -ая, -ае.

мармо́ль, -маля́, мн. -малі́, -малёў, м. (разм.).

Нелюдзімы, пануры, негаваркі чалавек.

ма́рмур, -у, м.

Цвёрды камень крышталічнай пароды, які ўжыв. для скульптурных і архітэктурных работ.

|| прым. мармуро́вы, -ая, -ае.

мармурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Распісаць (распісваць), апрацаваць (апрацоўваць) пад мармур.

|| наз. мармура́цыя, -і, ж.

мармуро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па апрацоўцы мармуру.

мармыта́ць, -мычу́, -мы́чаш, -мы́ча; -мычы́; незак.

Гаварыць ціха і невыразна; бубніць.

|| наз. мармыта́нне, -я, н.

мармыту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто пастаянна мармыча.

|| ж. мармыту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

мармы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Прынада для лоўлі рыбы: кручок, упаяны ў свінцовую драбінку.

Лавіць рыбу на мармышку.

ма́рна, прысл.

Дарэмна, упустую.

М. траціць час.