Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

мардава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; незак.

1. Выбівацца з сіл, знясільвацца.

2. Мучыцца, пакутаваць (разм.).

М. над цяжкай задачай.

|| зак. замардава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся і змардава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся.

мардава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак., каго.

1. Знясільваць цяжкай працай, мары́ць.

М. на полі ад цямна да цямна.

2. Мучыць, прыносіць пакуты (разм.).

Мардуе думка.

|| зак. замардава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны і змардава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

марда́сты, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і мардаты.

марда́ты, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстым, вялікім тварам.

мардва́, -ы́, ж., зб., адз. мардвін, -а, м.

Народ, які складае насельніцтва Рэспублікі Мардовія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. мардві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мардо́ўскі, -ая, -ае.

мардо́ўцы, -аў, адз. мардо́вец, -до́ўца, м.

Тое, што і мардва.

|| ж. мардо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак.

|| прым. мардо́ўскі, -ая, -ае.

маржаня́ і маржанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня маржа.

маржо́вы гл. морж.

маржы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -жы́х, ж.

1. гл. морж.

2. Самка маржа.

марзя́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Азбука Морзэ: сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар і гукаў па тэлеграфе, у радыёпрыёмах.

Стук марзянкі.