Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

марадзёрстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Займацца марадзёрствам.

маразі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Камера халадзільніка для хуткага замарожвання мясных, рыбных і іншых харчовых прадуктаў.

маразі́льны гл. марозіць.

мара́зм, -у, м.

Стан поўнага ўпадку псіхафізічнай дзейнасці ў сувязі са старасцю або працяглай хваробай.

Старэчы м.

|| прым. маразматы́чны, -ая, -ае.

маразма́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які знаходзіцца ў стане маразму.

|| ж. маразматы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

мара́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто служыць у флоце.

2. Чалавек, які добра ведае мора і марскую справу.

|| памянш.-ласк. марачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. мара́цкі, -ая, -ае.

мараке́н, -у, м.

Тканіна са штучнага шоўку, падобная на крэпдэшын.

|| прым. мараке́навы, -ая, -ае.

мара́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны сібірскі алень з вялікімі рагамі.

|| прым. мара́лавы, -ая, -ае.

Маралавыя рогі.

М. запаведнік.

маралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак.

Прапаведаваць строгую мараль; павучаць.

|| наз. мараліза́цыя, -і, ж. і маралізава́нне, -я, н.

маралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць маралізаваць.

|| ж. маралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.