крана́льны, -ая, -ае.
Які кранае, хвалюе.
Кранальная карціна.
|| наз. крана́льнасць, -і, ж.
кранаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Машыніст, які абслугоўвае кран².
|| ж. кранаўшчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц.
|| прым. кранаўшчы́цкі, -ая, -ае (разм.).
крана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Зрушвацца з месца, пачынаць рухацца.
Электрычка кранаецца з месца.
2. каго-чаго. Датыкацца да каго-, чаго-н.
К. рукой пляча таварыша.
Смычок ледзь кранаўся струн.
|| зак. крану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.
крана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
1. Датыкацца, дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.
К. рукой.
Нельга к. ядавітыя расліны.
2. Парушаць чый-н. спакой, турбаваць; закранаць каго-, што-н. у гутарцы, прамове.
Яна не хацела кранаць маці.
Аграном кранаў пытанні ўрадлівасці глебы.
3. перан. Хваляваць, расчульваць.
Маё сэрца кранаюць родныя краявіды.
4. Прыводзіць у рух.
Паравоз кранае вагоны.
|| зак. крану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.
краншнэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вялікая балотная птушка з доўгай, загнутай уніз дзюбай; род куліка.
кранштэ́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.
Выступ або ўмацаваная ў сцяне касая падпорка для падтрымкі балкона, карніза і пад.
Аконны карніз на кранштэйнах.
крап, -у, м.
1. Дробныя, іншага колеру плямкі, крапіны на чым-н.
Белы мармур з шэрым крапам.
2. Умоўная паметка на рубашцы ігральнай карты.
Шулерскі к.
|| прым. кра́павы, -ая, -ае і краплёны, -ая, -ае (да 2 знач.).
кра́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць дробнымі кроплямі (пра дождж).
Стаў к. дождж.
2. Пакрываць крапам што-н.
К. чарнілам на паперу.
|| наз. кра́панне, -я, н.